![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Tsaidam2.jpg/640px-Tsaidam2.jpg&w=640&q=50)
Цайдам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цайдам — тэктанічная ўпадзіна ў Цэнтральнай Азіі, у Кітаі, абмежаваная гарамі Алтынтаг і Наньшань (на поўначы і паўночным усходзе) і Куньлунь (на поўдні і паўднёвым захадзе). Даўжыня каля 700 км, шырыня ад 100 да 300 км, вышыня 2600—2900 м. Паўночна-заходняя частка ўяўляе сабой пясчана-гліністую раўніну з асобнымі ўваламі і градамі з ўчасткамі бедленда. Паўднёва-ўсходняя частка Цайдама — ніжэй, аддзеленая ад паўночна-заходняга уступам вышынёй да 100 м. Тут размешчаны саланчакі (плошчай да 1600 км²), якія ўзніклі на месцы старажытных азёр. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад — 11 да −15 ° С, ліпеня — ад 15 да 18 ° С, ападкаў 25-50 мм у год (на ўсходзе да 150 мм), пераважна летам; зіма звычайна бясснежная.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/Yardangs_in_the_Tsaidam_Desert.jpg/640px-Yardangs_in_the_Tsaidam_Desert.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Tsaidam2.jpg/640px-Tsaidam2.jpg)