![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Various_scalpels.png/640px-Various_scalpels.png&w=640&q=50)
Хірургічныя інструменты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хірургічныя інструменты — інструменты і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца пры хірургічных аперацыях. Падзяляюцца на агульныя і дапаможныя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Various_scalpels.png/640px-Various_scalpels.png)
Да агульных адносяць хірургічныя інструменты для раз'яднання тканак, фіксацыі і злучэння іх: скальпелі (у тым ліку лазерныя, плазмавыя), нажніцы, электранажы, пілы (ліставыя, стужачныя, дыскавыя, драцяныя), іголкі (прамыя і выгнутыя, колючыя, рэзныя, атраўматычныя); для спынення крывацёку — заціскачкі і апараты, лігатурныя іголкі і іншае; для зандзіравання ран, раскрыцця касцявых поласцей.
Дапаможныя інструменты: пінцэты, расшыральнікі, брушныя і пячоначныя люстэркі, лапаткі-прымальнікі і іншыя. Хірургічныя інструменты з аптычным прыстасаваннем служаць для дыягностыкі і аператыўнага лячэння, узяцця матэрыялу на аналіз і іншага. Існуюць таксама спецыяльныя хірургічныя інструменты — нейрахірургічныя, мікрахірургічныя, сасудзістыя і іншыя.