Хэлаўін (фільм, 1978)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хэлаўін» (англ.: Halloween) — амерыканскі незалежны фільм жахаў Джона Карпентэра 1978 года. Джон Карпентэр таксама напісаў сцэнарый (разам з Дэбрай Хіл) і стварыў музыку для фільма. «Хэлаўін» стаў акцёрскім дэбютам для амерыканскай актрысы Джэймі Лі Кёрціс. Сюжэт завязаны на асобе Майкла Маерса, які ў 6-гадовым узросце забівае сваю сястру нажом, пасля чаго праводзіць 15 гадоў у псіхіятрычнай клініцы ў чаканні суда. Але Маерсу атрымліваецца збегчы і вярнуцца ў свой родны горад, дзе ён працягвае забіваць падлеткаў.
Хэлаўін![]() | |
---|---|
Halloween | |
![]() | |
Жанр |
жахі слэшэр |
Рэжысёр | Джон Карпентэр |
Прадзюсар |
Дэбра Хіл Ірвін Ябланс Мустафа Аккад |
Сцэнарыст |
Джон Карпентэр Дэбра Хіл |
У галоўных ролях |
Дональд Плезенс Джэймі Лі Кёрціс Пі Джэй Солз Нэнсі Луміс |
Аператар | Дын Кандзі |
Кампазітар | Джон Карпентэр |
Кінакампанія | Warner Bros. Pictures. |
Працягласць | 91 хвіліна |
Бюджэт | $ 325,0 тыс |
Зборы | $ 70,0 млн |
Краіна |
![]() |
Мова | Англійская |
Год | 1978 |
Папярэдні фільм |
|
Наступны фільм | Хэлаўін 2 |
IMDb | ID 0077651 |
Афіцыйны сайт |
Фільм з’яўляецца прыкладам нізкабюджэтнага незалежнага кіно, якое атрымала вялікую папулярнасць і зарабіла ў пракаце ў 200 разоў больш, чым было выдаткавана на здымкі. Вялікім поспехам карыстаецца і сюжэт фільма, дзякуючы жанру слэшэр, ў якім былі зняты шматлікія працягі і фільмы-клішэ. Некаторыя элементы сюжэта і тэхніка здымак сталі стнадартнымі тропамі для фільмаў у жанры слэшэр. Тым не менш, «Хэлаўін», амаль што не змяшчае гвалтоўных і крывавых сцэн, у адрозненне ад сваіх працягаў. У 2006 годзе стужку ўключылі ў Нацыянальны рэестр фільмаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША як «культурна, гістарычна і эстэтычна каштоўную».