![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Kickboxing_right_hook_landing.jpg/640px-Kickboxing_right_hook_landing.jpg&w=640&q=50)
Хук (бокс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хук (англ.: hook) — класічны флангавы ўдар з традыцыйнага бокса. «Хук» у перакладзе з англійскай азначае «крук».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Kickboxing_right_hook_landing.jpg/640px-Kickboxing_right_hook_landing.jpg)
Хук — бакавы ўдар. Наносіцца сагнутай у локці рукой на сярэдняй і блізкай дыстанцыі. Звычайна выконваецца ў сківіцу, але можа быць выкананы па корпусе, асабліва ў печань. Наносіцца як з пярэдняй так і з задняй рукі. Сіла ўдару ствараецца ў асноўным паваротам корпуса і пераносам цэнтра цяжасці.
Хук з’яўляецца небяспечным, накаўтальным ударам. Ён не патрабуе замаху, наносіцца з блізкай дыстанцыі і дзякуючы павароту корпуса надзвычай моцны.