Хуа́н Мануэ́ль Ма́та Гарсі́я (ісп.: Juan Manuel Mata García; 28 красавіка 1988, Бургас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца японскага клуба «Вісэл Кобэ». Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2009—2016). Чэмпіён свету 2010 і чэмпіён Еўропы 2012 гадоў. Гуляе на пазіцыі вінгера ці атакуючага паўабаронцы[3].
Хуткія факты Хуан Мата, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Мата пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Рэал Аўеда», дзе правёўшы тры гады далучыўся да «Рэал Мадрыд». Далей ён прайшоў праз юніёрскія каманды і паспяхова скончыў моладзевую акадэмію клуба. У сакавіку 2007 года ён падпісаў кантракт з «Валенсіяй» і правёў вялікую частку сваёй кар’еры ў гэтым клубе, правёўшы ў ім 174 гульні, перад тым як быў падпісаны англійскім клубам «Чэлсі» ў жніўні 2011 года. Сума трансферу склала £23,5 млн. 27 жніўня 2011 года Мата дэбютаваў і забіў гол за «Чэлсі» ў гульне супраць каманды «Норвіч Сіці», дзе ён выйшаў на замену. У 2014 годзе стаў іграком «Манчэстэр Юнайтэд», дзе гуляў да 2022 года.