![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Poem-by-Emperor-Tenchi-%2528Tenji%2529-by-Utagawa-Kuniyoshi.png/640px-Poem-by-Emperor-Tenchi-%2528Tenji%2529-by-Utagawa-Kuniyoshi.png&w=640&q=50)
Хрызантэмавы трон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрызантэмавы трон — заходняя назва трона імператара Японіі, якая выкарыстоўваецца з XIX стагоддзя[1]. Назва паходзіць ад імператарскай пячаткі Японіі, афіцыйна прынятай у 1889 годзе[1], на якой намалявана 16-пялёсткавая жоўтая хрызантэма. Па-японску завецца проста «імператарскім тронам» (яп.: 皇位 ко:і). Тэрмін «Хрызантэмавы трон» можа пазначаць пэўны фізічны трон (напрыклад, з якога імператар прамаўляе перад парламентам), але часцей выкарыстоўваецца ў пераносным сэнсе і пазначае імператарскі прастол ці інстытут японскай манархіі[2], а часам асобу самога імператара[3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Poem-by-Emperor-Tenchi-%28Tenji%29-by-Utagawa-Kuniyoshi.png/640px-Poem-by-Emperor-Tenchi-%28Tenji%29-by-Utagawa-Kuniyoshi.png)