From Wikipedia, the free encyclopedia
Хепры (Хепера, Хепра, Хапер) — у егіпецкай міфалогіі сонечны бог, маляваўся ў выглядзе жука-скарабея. З-за сваіх паводзін (жукі лепяць з гною шарыкі і коцяць іх да свайго жытла) скарабеі асацыяваліся з сіламі, якія коцяць Сонца па небасхіле. Ноччу Хепры не спыняў сваю працу і каціў Сонца пад Зямлёй.
З прычыны, што скарабеі адкладаюць яйкі ў трупы жывёл і ў гной, старажытныя егіпцяне верылі, што скарабеі з'яўляюцца з мёртвай плоці, таму Хепры увасабляў перанараджэнне, новае жыццё і ўваскрашэнне з мёртвых.
У фэнтэзійнай кнізе Чайны Мьевіля «Станцыя згубленых сноў» дзейнічае гуманоідная раса хепры — людзей з жуком-скарабеем замест галавы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.