![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Hendrick_van_balen.jpg/640px-Hendrick_van_balen.jpg&w=640&q=50)
Хендрык ван Бален Старэйшы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хендрык ван Бален (Старэйшы) (нідэрл. Hendrik van Balen) (каля 1575, Антверпен — 17 ліпеня 1632, Антверпен) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак.
Хендрык ван Бален Старэйшы | |
---|---|
нідэрл.: Hendrik van Balen | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 1570-я[1] ці 1573[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1632(1632-07-17)[4][5][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Hendrick van Balen the Younger[d] |
Член у | |
![]() |
Бален вучыўся ў Адама ван Ноарта і ва ўзросце 17 гадоў быў прыняты ў гільдыю мастакоў Антверпена, якая насіла імя Святога Лукі. З 1592 па 1593 г. ён быў дэканам гэтай гільдыі.
У 1605 годзе Хендрык ван Бален ажаніўся з Маргарэт Брырс. У ван Баленаў было адзінаццаць дзяцей, у гісторыю ўвайшлі мастакі Хендрык ван Бален Малодшы (1623—1661), Каспар ван Бален (1615—1641) і Ян ван Бален (1611—1654). У рэестры гільдыі запісана 26 вучняў ван Балена, сярод іх Антоніс ван Дэйк і Франс Снейдэрс.
Прыналежнасць ван Балена да Братэрства Раманістаў гаворыць аб тым, што ён як мінімум адзін раз пабываў у Рыме ці ўвогуле Італіі. У 1613 годзе ван Бален быў дэканам Братэрства Раманістаў.
Магіла ван Балена Старэйшага знаходзіцца ў антверпенскай царкве Св. Якава.