From Wikipedia, the free encyclopedia
Хендрык Адамсан (эст.: Hendrik Adamson; 6 кастрычніка 1891 — 7 сакавіка 1946) — эстонскі паэт і педагог.
Хендрык Адамсан | |
---|---|
эст.: Hendrik Adamson | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 верасня (6 кастрычніка) 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1946[1] (54 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | настаўнік, пісьменнік, паэт, эсперантыст, педагог |
Мова твораў | эсперанта і эстонская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хендрык Адамсан нарадзіўся 6 кастрычніка 1891 года ў сям'і краўца ў падворак Патсі (Pats) у вёсцы Метсакуру (Metsakuru), воласці Kärstna (у наш час вёска Veisjärve, Tarvastu прыход), Вільяндзіскага павета.
З 1911 года працаваў настаўнікам у школе Torma Võtikvere. З 1919 па 1927 год быў загадчыкам пачатковай школы ў эстонскай вёсцы Kärstna. Пасля Адамсан стаў прафесійным пісьменнікам, членам эстонскага Саюза пісьменнікаў.
Хендрык Адамсан некаторы час працаваў настаўнікам у Valgamaal Lõvel (1940) і Kärstnas (1944).
Мову эсперанта Адамсан вывучыў да канца 1929 года і ўжо ў 1930 годзе пачаў пісаць арыгінальныя вершы на гэтай мове. У поўнай жа меры яго талент раскрыўся на эстонскай мове. Яго першыя вершы на эстонскай друкаваліся ў газетах з 1913 года, сваю першую кнігу пра напісаў у 1919 годзе[2].
Сканаў 7 сакавіка 1946 года, пахаваны на эстонскіх могілках у невялікім горадзе Helme на поўдні Эстоніі. Творы пісьменніка перакладзены на рускую (пёр. Барыс Штэйн), англійскую і італьянскую мовы.
Forpasis kure la juneco,
temp' tro revema sen prudent'-
-
kaj estingiĝis purpurmeĉo
en malproksima orient'.
Min tro lacigis voj' ŝtonoza,
sur dorso sidas zorgo-ĝib',
mi iras, iras, senripoza
vagulo, sub sortbata vip'.
Min jam, post lastaj lacaj paŝoj,
atendas tombo: frosta lit',
kaj ĉirkaŭ kruco el kreskaĵoj
de l' ter volviĝos sole vit'.
Адамсан пісаў на эстонскай мове, шырока выкарыстоўваючы паўднёва-эстонскія дыялектызмы[3]. Некаторыя яго вершы напісаны на мове эсперанта.
Перу пісьменніка прыналежаць раманы «Kuldblond neitsi» (Бландзінка) і «Roheline sisalik» («Зялёная яшчарка», Тарту, 1925).[4]
Хендрык Адамсан напісаў вершы, улучаючы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.