![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Helene_Madison_and_Johnny_Weissmuller_1932.jpg/640px-Helene_Madison_and_Johnny_Weissmuller_1932.jpg&w=640&q=50)
Хелен Мэдысан
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мэдысан.
Хелен Эма Мэдысан (англ.: Helene Emma Madison; 19 чэрвеня 1913, Саўт-Бенд, штат Вашынгтон, ЗША — 27 лістапада 1970, Сіэтл, штат Вашынгтон, ЗША) — амерыканская плыўчыха, трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1932 года ў Лос-Анджэлесе, шматразовая рэкардсменка свету.
Хуткія факты Хелен Мэдысан, Агульная інфармацыя ...
Хелен Мэдысан | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | англ.: Helene Emma Madison |
Спецыялізацыя | плаванне[d][1] |
Нарадзілася |
19 чэрвеня 1913(1913-06-19)[2][3] |
Памерла |
27 лістапада 1970(1970-11-27)[2][3] (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
![]() |
Закрыць
У перыяд паміж 1930 і 1931 гадамі яна пабіла 16 сусветных рэкордаў. На летняй Алімпіядзе 1932 года выйграла 3 залатыя медалі, усталяваўшы 2 сусветныя і 1 алімпійскі рэкорды. Пасля завяршэння кар’еры стала інструктарам па плаванні. Памерла ад раку гартані ў 1970 годзе ў Сіэтле. У 1966 годзе была ўключана ў міжнародную залу славы плавання, а ў 1992 годзе — у Алімпійскую залу славы ЗША.