From Wikipedia, the free encyclopedia
Ханс Эварт (нідэрл. Hans Eworth, Hans Ewouts; каля 1520, Антверпен — 1573, Лондан) — нідэрландскі мастак.
Ханс Эварт | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў, партрэтыст, прыдворны мастак, ювелір, ювелір |
Дата нараджэння | 1520[1][2], 1540[3] ці 1515[4][5][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1574[8][9][…], 1578[7], 1573[3][10], каля 1574[11] ці 1579[12] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся каля 1520 года ў Антверпене, дзе ў 1540 годзе ўступіў у мясцовую гільдыю св. Лукі. У перыяд паміж 1545 і 1549 гадамі Эварт перабраўся ў Англію, якую не пакідаў да канца дзён. На працягу шэрагу гадоў мастак працаваў пры каралеўскім двары Цюдараў, стаўшы адным з найзначнейшых партрэтыстаў свайго часу. Ён стварыў партрэты караля Эдуарда VI, каралевы Марыі I, каралевы Лізаветы I і іх прыдворных; гэтыя працы напісаныя ў перайманне манеры Ганса Гальбейна-малодшага. Эварт таксама пісаў алегорыі, у якіх прыкметна ўплыў Яна ван Скорэла і еўрапейскіх маньерыстаў. Самым яркім і незвычайным палатном мастака з’яўляецца «Алегарычны партрэт сэра Джона Латрэла» (1550), які паказвае яго цудоўнае выратаванне.
Праз некаторы час Эварту было адмоўлена ў каралеўскім заступніцтве, і ён на шмат гадоў пакінуў двор. Толькі ў канцы жыцця мастак ізноў вярнуўся на каралеўскую службу; у 1572 годзе, пасля смерці аднаго з прыдворных мастакоў, які адказваў за каралеўскія цырыманіялы і святы, Эварт быў запрошаны выканаць дэкарацыі і касцюмы для прадстаўлення ў гонар прыбыцця французскіх паслоў.
Памёр мастак у Лондане ў 1573 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.