польскі драматычны фільм 2018 года From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хало́дная вайна́» (польск.: Zimna wojna) — польскі драматычны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. Падзеі фільма разварочваюцца ў Польшчы, Югаславіі, Берліне і Парыжы ў перыяд халоднай вайны ў 1950-ых і 1960-ых гадах.
Халодная вайна | |
---|---|
польск.: Zimna wojna | |
Жанр | драматычны фільм і рамантычны фільм[1] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Film4 Productions[d] |
Працягласць | 84 хв. |
Краіна |
Польшча Францыя Вялікабрытанія |
Мова | польская |
Год | 2018 |
IMDb | ID 6543652 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Здымкі фільма былі распачаты ў лістападзе 2016 года і адбываліся на натуры ў Лодзі, Уроцлаве, Бялачаве і Князях. Прэм’ера фільма адбылася ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру[5] .
Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў 93 % станоўчых рэцэнзій[6], па версіі польскага сэрвіса «Mediakrytyk» — 97 % станоўчых водгукаў[7].
У аснове сюжэту фільма, падзеі якога адбываюцца на фоне халоднай вайны 1950-ых гадоў у Польшчы, Берліне, Югаславіі і Парыжы, гісторыя вялікага і цяжкага кахання паміж маладой танцоўшчыцай Зулай і піяністам Віктарам. Зула і Віктар — людзі рознага паходжання і надзвычай несумяшчальных характараў. З аднаго боку, яны часта не могуць знайсці агульнай мовы, з іншага — яны не могуць жыць адзін без аднаго[8].
Мадс Мікельсен | – Марцін |
Іаанна Куліг | – Зула, танцорка |
Томаш Кот | – Віктар Варскі, піяніст |
Борыс Шыц | – Лех Качмарэк |
Агата Кулеша | – Ірэна Белецка |
Седрык Кан | – Мішэль |
Жанна Балібар | – Джульета |
Адам Ферэнцы | – міністр |
Адам Варановіч | – консул |
Адам Шышкоўскі | – лагерны вартавы |
Джорджа Рэйзакер | – пісьменнік |
Прэм’ера фільма адбылася 10 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру[5]. У шырокім пракаце фільм упершыню з’явіўся ў Польшчы 8 чэрвеня таго ж года[9]. Прэм’ера «Халоднай вайны» ў Беларусі адбылася 2 лістапада, дзе фільм стаў фільмам адкрыцця 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[10].
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
71-ы Канскі кінафестываль | 8-19.05.2018 Каны |
«Залатая пальмавая галіна» | «Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі | Намінацыя | [5] |
Найлепшы рэжысёр | Павел Паўлікоўскі | Перамога | |||
43-і Польскі кінафестываль | 17-22.09.2018 Гдыня |
Залаты леў за найлепшы фільм | «Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі | Намінацыя | [11] |
31-я Еўрапейская кінапрэмія | 15.12.2018 Севілья |
Найлепшы еўрапейскі фільм | «Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі | Перамога | |
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр | Павел Паўлікоўскі | Перамога | |||
Найлепшая еўрапейская актрыса | Іаанна Куліг | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі акцёр | Томаш Кот | Намінацыя | |||
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст | Павел Паўлікоўскі | Перамога | |||
Найлепшы еўрапейскі мантажор | Яраслаў Каміньскі | Перамога |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.