нямецкая лёгкаатлетка From Wikipedia, the free encyclopedia
Хайке Хенкель (ням.: Heike Henkel; пры нараджэнні Хайке Рэдэцкі; нар. 5 мая 1964 года, Кіль, Шлезвіг-Гольштэйн, ФРГ) — нямецкая лёгкаатлетка, якая спецыялізавалася ў скачках у вышыню. Алімпійская чэмпіёнка 1992 года, чэмпіёнка свету 1991 года, чэмпіёнка свету 1991 года ў памяшканні, чэмпіёнка Еўропы 1990 года, двухразовая чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні (1990 і 1992).
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | ням.: Heike Redetzky[1] |
Спецыялізацыя | скачкі ў вышыню |
Нарадзілася |
5 мая 1964[2][3] (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 182 см |
Вага | 62 кг |
IAAF | 14277985 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лепшая лёгкаатлетка свету па версіі IAAF у 1992 годзе і лепшая лёгкаатлетка 1991 года па версіі часопіса Track & Field News. 20 разоў выйгравала чэмпіянат Германіі.
Была замужам за плыўцом Райнерам Хенкелем, але потым яны развяліся. Цяпер замужам за былым дзесяціборцам Паўлем Маерам.
Асабісты рэкорд у памяшканні — 207 см — WR*, на стадыёне — 205 см.
На Алімпійскіх гульнях 1992 года Хенкель была асноўным фаварытам, з’яўляючыся да таго моманту дзейнай чэмпіёнкай свету і Еўропы як на адкрытым паветры, так і ў памяшканні. У фінале 8 жніўня на Алімпійскім стадыёне Хайке нечакана адчула праблемы на вышыні 197 см, узяўшы яе толькі з трэцяй спробы. Аднак затым немка з першай спробы брала 200 см і 202 см. Акрамя Хенкель ніхто не ўзяў вышыню 202 см. Рэкардсменка свету Стэфка Кастадзінава засталася толькі чацвёртай з вынікам 194 см.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.