![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/Philae_over_a_comet_%2528crop%2529.jpg/640px-Philae_over_a_comet_%2528crop%2529.jpg&w=640&q=50)
Філы (спускальны апарат)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Філы» (англ.: Philae) — рабатызаваны спускальны апарат Еўрапейскага касмічнага агенцтва, які суправаджаў касмічны апарат «Разета»[1] да моманту пасадкі на камету Чурумава — Герасіменка (67P) цягам больш як дзесяцігадовага палёту ад Зямлі[2][3][4]. 12 лістапада 2014 спускальны апарат упершыню ў гісторыі прызямліўся на ядро каметы[5]. З дапамогай сваіх інструментаў КА «Філы» павінен зрабіць здымкі з паверхні каметы і правесці першы аналіз на камеце з мэтай высвятлення яе складу[6]. Пасадка і дзейнасць апарата ажыцяўляецца з Цэнтра кіравання палётамі ў нямецкім Дармштаце[7].
Філы | |
---|---|
![]() Філы: выява з фільма «Chasing A Comet — The Rosetta Mission». | |
Заказчык |
![]() |
Вытворца |
![]() |
Задачы | спуск на камету 67P/Чурумава — Герасіменкі і правядзенне даследаванняў |
Выхад на арбіту | 6 жніўня 2014 02:00 UTC |
Запуск | 2 сакавіка 2004 07:17:00 UTC |
Ракета-носьбіт | Арыян 5G+ / Цэнтаўр |
Стартавая пляцоўка |
![]() |
Працягласць палёту | 10 гадоў, 5 месяцаў, 13 дзён |
NSSDC ID | 2004-006A |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 100 кг |
Памеры | 1 х 1 х 0,8 м |
Магутнасць | 32 Ват (у 3 а.а. ад Сонца) |
Пасадка на нябеснае цела | 12 лістапада 2014, 19:05 |
Назва пасадачнага модуля паходзіць ад вострава Філы на Ніле, дзе быў выяўлены абеліскberu з двухмоўным надпісам, які разам з Разецкім каменем стаў ключом для расшыфравання егіпецкіх іерогліфаў.