Філатэлістычная экспертыза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Філатэлісты́чная эксперты́за (лац.: Expertus — дасведчаны, абазнаны) — даследаванне марак і іншых філатэлістычных матэрыялаў спецыялістамі высокай кваліфікацыі — экспертамі з мэтай верыфікацыі сапраўднасці маркі і гашэння, ацэнкі якасці, выяўлення касметычнага рамонту, схаваных дэфектаў, правільнасці франкіроўкі.