![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/Hortus_Deliciarum%252C_Philosophy_and_the_seven_liberal_arts_%2528cropped%2529.jpg/640px-Hortus_Deliciarum%252C_Philosophy_and_the_seven_liberal_arts_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Філасофія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Філасо́фія (грэч. φιλοσοφία, любоў да мудрасці) — асаблівая форма пазнання свету, якая выпрацоўвае сістэму ведаў пра фундаментальныя прынцыпы і асновы быцця, сутнасць чалавека і яго адносіны да прыроды, грамадства і духоўнага жыцця ва ўсіх яго асноўных праяўленнях. Дазваляе стварыць гранічна абагульненую карціну рэчаіснасці, ролі і месца ў ёй чалавека з яго разнастайнымі патрэбнасцямі, інтарэсамі, ідэаламі, каштрўнаснымі арыентацыямі.
Філасофія | |
---|---|
![]() | |
Кім названа | Піфагор |
Прадмет вывучэння | умова[d], з’ява[d], рэальнасць і веды |
Код WordLift | data.thenextweb.com/tnw/… |
Stack Exchange site URL | philosophy.stackexchange.com |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Sanzio_01_Plato_Aristotle.jpg/640px-Sanzio_01_Plato_Aristotle.jpg)
У адрозненні ад іншых навук філасофія не мае дакладна акрэсленага прадмету вывучэння, а, дакладней, у розных галінах і гістарычных эпохах развіцця яе, гэты прадмет мог вызначацца па-рознаму. Агульна філасофію можна ахарактарызаваць як спробу крытычна-рацыянальнай самаправеркі мыслення, як метадычную рэфлексію. Спроба акрэсліць тэрмін «філасофія» ужо сама па сабе з’яўляецца прадметам вывучэння філасофіі.
Пачатак філасофскага мышлення ў VI стагоддзі да н.э. вызначае непасрэдны пачатак еўрапейскай гуманітарнай гісторыі.