![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/Hochschule_f%25C3%25BCr_Musik_und_Theater_M%25C3%25BCnchen-7617.jpg/640px-Hochschule_f%25C3%25BCr_Musik_und_Theater_M%25C3%25BCnchen-7617.jpg&w=640&q=50)
Фюрарбау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мюнхенскі будынак «Фю́рарбау» (ням.: Führerbau — Дом фюрара) быў узведзены ў 1933—1937 гг. архітэктарам Паўлем Людвігам Траостам. Першыя архітэктурныя праекты будынка датаваны 1931 г. Будаўнічыя працы завяршыліся праз тры гады пасля смерці архітэктара.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/Hochschule_f%C3%BCr_Musik_und_Theater_M%C3%BCnchen-7617.jpg/640px-Hochschule_f%C3%BCr_Musik_und_Theater_M%C3%BCnchen-7617.jpg)
У часы нацыянал-сацыялізму «Фюрарбау» служыла рэзідэнцыяй Адольфа Гітлера. Разам з Адміністрацыйным будынкам НСДАП ён завяршае ўсходнюю частку архітэктурнай кампазіцыі плошчы Кёнігсплац. У будынку «Фюрарбау» адбылося падпісанне Мюнхенскага пагаднення 1938 г.
У 1945 г. у «Фюрарбау» і Адміністрацыйным будынку НСДАП размясціўся цэнтральны ў Паўднёвай Германіі пункт збору (Central Collecting Point) вывезенага нацыянал-сацыялістычнымі арганізацыямі з Еўропы «трафейнага мастацтва» — перамешчаных культурных каштоўнасцяў. Тут ажыццяўлялася іх перадача законным уладальнікам.
У цяперашні час ў былым «Фюрарбау» па адрасу Арцысштрасэ12 размяшчаецца Мюнхенская вышэйшая школа музыкі і тэатра.