From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрэнк Кабуі (англ.: Frank Kabui, нар. 1946?) — палітычны дзеяч Саламонавых Астравоў. З 7 ліпеня 2009 года генерал-губернатар краіны.
Фрэнк Уту Афагіёра Кабуі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Frank Utu Ofagioro Kabui | |||||||
|
|||||||
Манарх | Лізавета II | ||||||
Папярэднік | Натаніэл Ваэна | ||||||
Нараджэнне |
20 красавіка 1946 (78 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кабуі нарадзіўся ў 1946 годзе, у вёсцы Манакваі, Малуу ў паўночнай частцы правінцыі Малаіта.[1] У 1975 годзе выпусціўся з Універсітэта Папуа — Новай Гвінеі, стаўшы першым дыпламаваным спецыялістам па праве на Саламонавых Астравах.[2] У 1980 годзе стаў першым выхадцам з Саламонавых астравоў, прызначаным на пасаду генеральнага пракурора. У 1994 годзе быў абраны старшынёй Камісіі па прававой рэформе, а ў 1998 годзе прызначаны суддзёй Высокага суда Саламонавых Астравоў[3] (сышоў у адстаўку ў красавіку 2006 года ва ўзросце 60 гадоў). У тым жа годзе зноў быў прызначаны старшынёй Камісіі па прававой рэформе.[1]
15 чэрвеня 2009 года, пасля чатырох раўндаў галасавання, быў абраны генерал-губернатарам Саламонавых Астравоў, атрымаўшы падтрымку 30 парламентарыяў. Афіцыйна заняў пасаду 7 ліпеня 2009 года, калі кандыдатура Кабуі была ўхвалена Каралевай Саламонавых Астравоў, Лізаветай II.[1]
9 кастрычніка 2009 года стаў Рыцарам Вялікага Крыжа Ордэны Святога Міхаіла і Святога Георгія.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.