![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Frituren.jpg/640px-Frituren.jpg&w=640&q=50)
Фрыцюр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрыцю́р (ад фр.: frit — «смажаны») — тлушч або сумесь розных тлушчаў, разагрэтая да высокай тэмпературы. Смажанне ў фрыцюры азначае апусканне прадукту цалкам у кіпячы тлушч. У фрыцюры смажаць вырабы з цеста, мяса, рыбы, гародніны, стравы ў кляры.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Frituren.jpg/640px-Frituren.jpg)
Для фрыцюра выкарыстоўваюць раслінныя алеі (асабліва аліўкавы), жывёльныя тлушчы: свіны тлушч, ялавічнае нырачнае (нутраное) сала. У азіяцкай кулінарыі часцей за ўсё ўжываюць барановы тлушч. Сметанковае масла, а таксама смятанкавыя маргарыны для фрыцюру не пасуюць. Топленае масла выкарыстоўваецца для вырабаў з цеста. Рыбу натуральную і ў кляры абсмажваюць у чыстым раслінным алеі; гародніну і несалодкія піражкі — у ялавічным сале з раслінным алеем; для салодкіх кулінарных вырабаў выкарыстоўваюць свіное сала з раслінным алеем (або толькі алей).
Па масе фрыцюр павінен у 4 разы пераўзыходзіць порцыю прадуктаў, прызначаных для прыгатавання.