![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/Franz_Josef_Gall3.jpg/640px-Franz_Josef_Gall3.jpg&w=640&q=50)
Франц Іозеф Галь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Франц Іозеф Галь (ням.: Franz Joseph Gall; 9 сакавіка 1758, Ціфенбрун, Аўстрыя — 22 жніўня 1828, Мон-Руж, каля Парыжа) — аўстрыйскі ўрач і анатам, стваральнік фрэналогіі.
Франц Іозеф Галь | |
---|---|
ням.: Franz Joseph Gall | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1758(1758-03-09)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1828(1828-08-22)[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, нейрабіёлаг, phrenologist, анатам, неўролаг |
Навуковая сфера | анатомія, фрэналогія |
Альма-матар |
|
Член у | |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/Franz_Joseph_Gall.jpg/640px-Franz_Joseph_Gall.jpg)
На аснове анатамічных даследаванняў і шматлікіх назіранняў над рознымі групамі людзей Галь прыйшоў да высновы, што цэнтры душэўнага жыцця сканцэнтраваны не ў жалудачках мозгу, як тады лічылі, а ў мазгавых звілінах. Анатамічныя працы Галя мелі даследчую аснову, у той жа час прапанаваная ім класіфікацыя псіхічных здольнасцяў была зусім адвольнай. Гэтак жа адвольнымі былі і меркаванні Галя аб лакалізацыі гэтых здольнасцяў у розных участках вялікіх паўшар’яў мозгу, хоць сама ідэя лакалізацыі псіхічных функцый з’явілася важным этапам у тэорыі псіхалогіі. Галь лічыў, што адрозненні ў мазгавых звілінах павінны адбівацца на знешняй форме чэрапа, а па гэтых апошніх можна судзіць аб псіхічных здольнасцях чалавека. Гэтыя меркаванні і ляглі ў аснову фрэналогіі, якая атрымала ў 19 ст. велізарную папулярнасць. Фізіялагічныя даследаванні паказалі беспадстаўнасць фрэналогіі.