Францысканцы
група каталіцкіх ордэнаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Францысканцы, францішканцы, францішкане — агульная назва каталіцкіх манаскіх ордэнаў, звязаных з імем Францыска Асізскага, заснавальніка ў 1209 годзе жабрацкага Ордэна Братоў Меншых у Італіі. Ордэн Братоў Меншых падзелены ў сваю чаргу на некалькіх асобных супольнасцяў -- абзервантаў (якіх часта называюць проста францысканцамі), капуцынаў і канвентуалаў. Таксама да францысканскай сям'і супольнасцяў адносяцца жаночы Ордэн Кларыс і Трэці Ордэн св. Францыска. Ёсць таксама пратэстанцкія арганізацыі, звязаныя з францысканскай духоўнасцю.