Французскі кансулат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кансулат — перыяд у гісторыі Францыі, калі ўлада ў Першай Французскай рэспубліцы дэ-юрэ належала калектыўнаму органу ўлады - кансулату. З часам улада ў кансулаце цалкам перайшла да Напалеона Банапарта, Францыя была абвешчана імперыяй, а Банапарт стаў імператарам.
Эпоху французскага кансулата можна падзяліць на тры перыяды:
- Часовы кансулат (9 лістапада - 24 снежня 1799) - перыяд пасля перавароту 18 брумера, калі кансулат складаўся з Напалеона Банапарта, Эманюэля Жозэфа Сьеса і Ражэ Дзюко
- Дзесяцігадовы кансулат (24 снежня 1799 - 2 жніўня 1802) - перыяд, калі Банапарт становіцца першым консулам з усёй паўнатой улады. Другім і трэцім консулам з правам дарадчага голасу сталі адпаведна Жан-Жак Рэжы дэ Камбасерэс і Шарль Франсуа Лебрэн.
- Пажыццёвы кансулат (2 жніўня 1802 - 17 мая 1804) - перыяд, па канчатку якога Напалеон усталяваў Першую Французскую імперыю і абвясціў сябе імператарам.