![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/Acad%25C3%25A9mie_des_Sciences_1671.jpg/640px-Acad%25C3%25A9mie_des_Sciences_1671.jpg&w=640&q=50)
Французская акадэмія навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Французская акадэмія.
Французская акадэмія навук (фр.: Académie des sciences) — навуковая арганізацыя, заснаваная ў 1666 годзе Людовікам XIV па прапанове Жан-Батыста Кальбера, каб натхняць і абараняць французскіх вучоных.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/Acad%C3%A9mie_des_Sciences_1671.jpg/320px-Acad%C3%A9mie_des_Sciences_1671.jpg)
Адна з першых акадэмій навук. Распаўсюджаная неафіцыйная назва французскай Акадэміі навук — Парыжская акадэмія навук.
У XVII і XVIII стагоддзях была на перадавым фронце навуковых даследаванняў у Еўропе.