нідэрландскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Франс ван Мірыс-старэйшы (нідэрл.: Frans van Mieris I; 16 красавіка 1635, Лейдэн — 12 сакавіка 1681, Лейдэн) — нідэрландскі мастак, майстар партрэтнага, гістарычнага і жанравага жывапісу.
Франс ван Мірыс | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1635[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1681[1][2][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Кунера ван дэр Кок[d] |
Дзеці | Ян ван Мірыс і Вілем ван Мірыс[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жанравы жывапіс |
Мастацкі кірунак | барока |
Уплыў на | Аліўе ван Дойрэн[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франс ван Мірыс быў сынам ювеліра і абмежавальніка брыльянтаў Яна Бастыянсана ван Мірыса. Вучыўся з 1647 года ў свайго стрыечнага брата, ювеліра Вільяма Франсана. У 1650 годзе пераходзіць у навучанне да мастака па шкле Абрахама Тарэнуліта, затым — да вядомага жывапісца Герарда Доу, найбуйнейшага прадстаўніка лейдэнскай мастацкай школы. У 1658 годзе Мірыс уступае ў лейдэнскую гільдыю мастакоў св. Лукі, у 1663 і 1664 гадах ён — яе капітан і ў 1665 годзе — старшыня. У 1657 годзе мастак жэніцца з Кунерай ван дэр Кок. У гэтым шлюбе ў яго нарадзіліся пяцёра дзяцей, з якіх двое сыноў — Ян і Вілем ван Мірыс былі таксама вядомымі мастакамі.
Жывапіс Франса ван Мірыса адрозніваецца тонкім выкананнем і дбайным выпісваннем драбнюткіх дэталяў на палатне. Познія палотны мастака невялікія па фармаце і напісаны ў духу класіцызму. Значныя калекцыі прац Франса ван Мірыса захоўваюцца ў карціннай галерэі Гаагі і ў мюнхенскай Старой пінакатэцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.