![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Francisco_Bayeu%252C_por_Goya.jpg/640px-Francisco_Bayeu%252C_por_Goya.jpg&w=640&q=50)
Франсіска Баеу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Франсіска Баеу (ісп. Francisco Bayeu; 9 сакавіка 1734, Сарагоса, Арагон, Іспанія — 4 жніўня 1795, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі мастак з Арагона, які пісаў у неакласічным стылі, асноўнымі тэмамі якога былі рэлігійныя і гістарычныя сюжэты.
Франсіска Баеу | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1734(1734-03-09)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 4 жніўня 1795(1795-08-04)[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Нарадзіўся ў Сарагосе, Арагон, атрымаў добрую адукацыю. Яго першымі настаўнікамі ў мастацтве былі мясцовыя майстры, Хасэ Лузан і Антоніа Гансалес Веласкес. У пачатку 1763 года ён адабраны з ліку самых таленавітых мастакоў тагачаснай Іспаніі і пакліканы для аказання дапамогі Менгсу, першаму прыдворнаму жывапісцу. Высокая пратэкцыя дазволіла Франсіска тут жа патрапіць у Акадэмію Сан-Фернанда ў Мадрыдзе. Пасля смерці бацькоў клопат аб братах прымусіў яго вярнуцца ў Сарагосу.
У наступныя гады адным з яго калегаў быў Франсіска Гоя, які ажаніўся з яго сястрой, Хасеф Баеу. Ён быў прызначаны прафесарам Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда ў 1765 годзе і дырэктарам у 1788 годзе. Баеу ўпрыгожыў картэзіянскі манастыр каля Сарагосы (Cartuja de Aula Dei). У 1767 годзе ён быў прызначаны прыдворным жывапісцам караля Іспаніі Карла ІІІ. Ён прымаў удзел у афармленні розных каралеўскіх палацаў каля Мадрыда. Ён распрацоўваў дызайн габеленаў. Ён таксама напісаў для Калегіі Сан-Ільдэфонса, Каралеўскага манастыра Увасаблення (Мадрыд), базілікі Дзевы Марыі дэль Пілар у Сарагосе, і Таледскага сабора.