From Wikipedia, the free encyclopedia
Франка Дзэфірэлі (італ.: Franco Zeffirelli, сапраўднае імя Джанфранка Корсі, італ.: Gianfranco Corsi; 12 лютага 1923, Фларэнцыя — 15 чэрвеня 2019) — італьянскі мастак, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, двойчы намінаваўся на прэмію «Оскар», які атрымаў прэмію BAFTA, пяць разоў заваяваў прэмію Давіда дзі Данатэла, двойчы — прэмію Эмі.
Франка Дзэфірэлі | |||
---|---|---|---|
Franco Zeffirelli | |||
Імя пры нараджэнні | Джанфранка Корсі | ||
Дата нараджэння | 12 лютага 1923[1][2][…] | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 15 чэрвеня 2019[5][6][…] (96 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Грамадзянства | Італія | ||
Адукацыя | |||
Прафесія |
кінарэжысёр сцэнарыст рэжысёр оперы |
||
Узнагароды |
|
||
IMDb | 0001874 | ||
francozeffirelli.it | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзэфірэлі нарадзіўся ў Фларэнцыі, пры нараджэнні атрымаў імя Джанфранка Корсі і быў незаконнанароджаным сынам гандляра тэкстылем. Калі яму споўнілася шэсць гадоў, яго маці памерла, і ён вырас пад патранатам брытанскай дыяспары, дзе і пазнаёміўся з так званымі «Скарпіёнкамі» (італ. Scorpioni), якія пазней натхнілі яго на стварэнне аўтабіяграфічнага фільма «Чай з Мусаліні» ў 1999 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны быў партызанам да сустрэчы з Брытанскімі салдатамі 1-га гвардзейскага палка, стаўшы іх перакладчыкам. У пасляваенныя гады вывучаў мастацтва і архітэктуру ва ўніверсітэце Фларэнцыі[8].
Дзэфірэлі — адкрыты гомасексуал[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.