![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/Armoiries_Su%25C3%25A8de_ancien.svg/langbe-640px-Armoiries_Su%25C3%25A8de_ancien.svg.png&w=640&q=50)
Фолькунгі
шведскі дваранскі, пазней каралеўскі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фолькунгі — гёталандскі знатны род, прадстаўнікі якога ў XII-XIV стст. займалі пасады ярлаў і каралеўскі трон ужо аб’яднанай Швецыі (затым таксама Нарвегіі і Даніі)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/Armoiries_Su%C3%A8de_ancien.svg/320px-Armoiries_Su%C3%A8de_ancien.svg.png)
Заснавальнік дынастыі — Фольке Фільбютэр (Folke Filbyter), гаспадар маёнтка ў Б'ельбу (таму дынастыя таксама завецца домам Б'ельбу). Яго ўнукі, Біргер, Магнус і Карл, узвысіліся ў гады частых грамадзянскіх войн у першай палове XIII стагоддзя і пасада ярла фактычна перайшла ў рукі дынастыі Фолькунгаў. У 1230-х яны сканцэнтравалі ў сваіх руках не толькі ваенную, але і палітычную ўладу ў краіне, кіруючы ад імя цяжка хворага караля Эрыка Шапялявага, які быў жанаты з ўнучкай ярла Фольке Біргерсана Катарынай і даводзіўся цесцем Біргеру Магнусану. Пасля смерці Эрыка Біргер дамогся абрання каралём свайго непаўналетняга сына і кіраваў ад яго імя.
Кіраванне Фолькунгаў, нягледзячы на частыя канфлікты паміж членамі дынастыі, у якія былі ўцягнуты суседнія краіны, добра адбілася на краіне, перш за ўсё, у частцы стварэння эфектыўнай адміністрацыі і замены звычайнага права каралеўскімі законамі, цэнтралізацыі краіны і павышэння яе абараназдольнасці.
Па прамой мужчынскай лініі дынастыя згасла да канца 14 стагоддзя. Большая частка яе гісторыі выкладзена ў Хроніцы Эрыка.