From Wikipedia, the free encyclopedia
Фла́вій Арыян (лац.: Lucius Flavius Arrianus, стар.-грэч.: Ἀρριανός, каля 95 — каля 160 года н. э.) — старажытнагрэчаскі гісторык і географ, займаў шэраг вышэйшых пасад у Рымскай імперыі.
Ураджэнец віфінскага горада Нікамедыі (у Малой Азіі). Грэк па паходжанні, рымскі грамадзянін. Нарадзіўся ў шляхетнай сям’і паміж 87 і 90 гадамі нашай эры («Слоўнік антычнасці» паказвае 95 год), памёр паміж 169 і 180 гадамі.
Арыян быў вучнем Эпіктэта, чые філасофскія гутаркі запісаў і выдаў пад назвай «Гутаркі Эпіктэта» («Лекцыі Эпіктэта») у 8 кнігах.
Арыян напісаў гістарычныя трактаты, напрыклад, пра Індыю («Індыка»), пра жыццё і паходы Аляксандра Македонскага («Анабасіс Аляксандра»). Гарачы аматар псовага палявання, Арыян напісаў кнігу «Пра паляванне».
У 131—137 гадах ён кіраваў Кападокіяй у званні legatus Augusti pro praetore (легат імператара на пасадзе прапрэтара), адбіў нашэсце аланаў. З 140 года займаў пасады архонта-эпаніма і прытана ў Афінах.
Пры імператары Антаніне Піі займаў у Рыме пасаду консула; па вяртанні ў Нікамедыю, быў на ганаровых жрэцкіх пасадах.
Шмат падарожнічаў, наведаў Афіны і Рым. Здзейсніў у 134 годзе плаванне па Понце да Дыяскурыяды, пры нэта прадставіў справаздачу рымскаму імператару Адрыяну (Перыпл Понта Еўксінскага).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.