From Wikipedia, the free encyclopedia
Флавіа Коты (італ.: Flavio Cotti; 18 кастрычніка 1939, Муральта, кантон Тычына, Швейцарыя — 16 снежня 2020) — швейцарскі юрыст, палітык, прэзідэнт.
Флавіа Коты | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Flavio Cotti | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Арнольд Колер | ||||||
Пераемнік | Рэнэ Фельбер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Арнольд Колер | ||||||
Пераемнік | Рут Дрэйфус | ||||||
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1939[1][2] |
||||||
Смерць |
16 снежня 2020[4][5] (81 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[7] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Флавіа Коці наведваў школу ў Асконе, затым бенедыктынскую школу ў Зарнене. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва ўніверсітэце Фрыбура, скончыўшы юрыдычны факультэт.
Пасля заканчэння ўніверсітэта Коты працаваў адвакатам і натарыусам у Лакарна. У 1964 годзе абраны ў гарадскі савет Лакарна, а праз тры гады ў Вялікі савет кантона Тычына. У абодвух саветах сядзеў да 1975 года, калі ўвайшоў ва ўрад кантона і ўзначальваў у ім дэпартаменты эканомікі, юстыцыі, ваенны і ўнутраных спраў. У 1977—1978 і 1981—1982 гадах узначальваў Кантанальны савет Тычына. З 1983 па 1986 год быў членам Нацыянальнага савета Швейцарыі.
У 1981—1984 гадах узначальваў Хрысціянска-дэмакратычную народную партыю кантона Тычына, а ў 1984—1986 гадах — Швейцарыі.
10 снежня 1986 года Флавіа Коты абраны ў Федэральны савет Швейцарыі. З 10 снежня 1986 года па 30 красавіка 1999 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1987 года па 31 снежня 1993 года — кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Швейцарыі. З 1 красавіка 1994 года па 30 красавіка 1999 года — кіраўнік Міністэрства замежных спраў Швейцарыі. На гэтай пасадзе ўпершыню старшыняваў як прадстаўнік Швейцарыі ў АБСЕ (1996 год). У 1990, 1997 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1991, 1998 гадах — прэзідэнт Швейцарыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.