Фероль
горад у Іспаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фероль (ісп.: Ferrol) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Ла-Карунья ў складзе аўтаномнай супольнасці Галісія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Фероль. Займае плошчу 81,9 км². Насельніцтва 73638 чалавек (на 2010). Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі — 52 км.
Хуткія факты Краіна, Аўтаномная супольнасць ...
Горад
Фероль
Ferrol
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Знаходзіцца на беразе Атлантычнага акіяна. Асноўны цэнтр суднабудавання Іспаніі, ваенна-марская база. Самы вядомы выхадзец Фероля — кіраўнік Іспаніі ў 1936—1975 гг. Франсіска Франка Баамондэ. У яго гонар з 1938 да 1982 г. горад зваўся El Ferrol del Caudillo (Эль Фероль Каўдзільё, г.зн. правадыра). У горадзе да 2005 г. стаяла конная статуя Франка.