Ферменты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ферменты (лац.: fermentum) або энзімы (грэч. ζύμη, ἔνζυμον — дрожджы, закваска) — звычайна бялковыя малекулы або малекулы РНК (рыбазімы) ці іх комплексы, якія паскараюць (каталізуюць) хімічныя рэакцыі ў жывых сістэмах. Рэагенты ў рэакцыі, якая каталізуецца ферментамі, называюцца субстратамі, а атрыманыя рэчывы — прадуктамі. Ферментатыўная актыўнасць можа рэгулявацца актыватарамі і інгібітарамі. Бялковыя ферменты сінтэзуюцца на рыбасомах, а РНК — у ядры.
Тэрміны «фермент» і «энзім» даўно выкарыстоўваюцца як сінонімы: першы — пераважна ў германска- і славянскамоўнай навуковай літаратуры, другі — у раманскамоўнай.