Фермапільская бітва — 3-дзённая абарона 5 тысячамі грэкаў Фермапільскага перавала (цяпер вобласць Фтыятыда, Сярэдняя Грэцыя) ад праходу 70-тысячнага персідскага войска ў пачатку жніўня 480 г. да н.э. 3 жніўня 480 г. да н.э. персідскае войска падыйшло да Фермапільскай цясніны і стаяла насупраць грэчаскага войска ў перавале без пачатку баявых дзеянняў цягам 4 дзён (3-6 жніўня). Першыя 2 дні бітвы (7-8 жніўня) грэкі ўдавалі ўцёкі ўглыб перавала, дзе разбівалі персаў дробнымі групамі ў рукапашным баі. Уначы на 3-і дзень (9 жніўня) малейскі (грэч.) (бел. здраднік Эфіяльт (грэч.) (бел. з бліжэйшага горада Трахін (англ.) (бел. правёў 20 тыс. персідскіх салдат па горнай сцяжыне з усходу ў тыл грэчаскага войска[2]. Спартанскі цар Леанід загадаў грэчаскім саюзнікам адступіць без яго дружыны, якая загінула ў той дзень разам з ім пры прыкрыцці адступлення з перавала асноўнай часткі грэчаскага войска[1].
Хуткія факты Фермапільская бітва, Дата ...
Закрыць