From Wikipedia, the free encyclopedia
Фелікс Адам Ян Улодак (польск.: Feliks Adam Jan Włodek, руск.: Феликс Адам Ян Влодек; 9 чэрвеня 1838 — ?), — адзін з удзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў, узначальваў Пружанскі паўстанцкі атрад. Дзейнічаў пад псеўданімамі Самух, Шчасны і Здзяхоўскі.
Паходзіў са шляхецкага роду Улодакаў герба «Праўдзіч». Бацька, таксама Фелікс, меў ва ўласнасці маёнткі Кабакі ў Пружанскім і Матыкалы ў Брэсцкім паветах. Фелікс Адам Ян нарадзіўся меркавана ў Кабаках[1].
Сябраваў з мастаком Міхаілам Кулешам, які ў 1845 годзе, падчас паездкі па Берасцейшчыне, гасцяваў у маёнтку Улодака[2]
Падтрымаў паўстанне 1863—1864 гадоў. 20 красавіка 1863 года сфарміраваў паўстанцкі атрад, які налічваў каля 300 чалавек. Намагаючыся аб’яднацца з сіламі Густава Стравінскага, накіраваўся ў ваколіцы Бярозы-Картузскай. Па дарозе быў акружаны расійскімі войскамі ля в. Смалярка, дзе 13 мая прыняў з імі бой[3]. Пасля аб’яднання кіраўніцтва агульным атрадам прыняў Аляксандр Лянкевіч.
21 мая (3 чэрвеня) 1863 года атрад прыняў удзел у бітве пад Мілавідамі. 24 мая (4 чэрвеня) 1863 года адбылася жорсткая сутычка ля вёскі Ласасін. Атрад Улодка пацярпеў цяжкія страты: 40 чалавек забітымі[4].
Неўзабаве Улодак аддзяліўся ад Лянкевіча і 30 мая (13 чэрвеня) 1863 года, аб’яднаўшыся з паўстанцамі Яна Эдварда Ваньковіча, сышоўся ў бітве з салдатамі і казакамі каля в. Пескі Слонімскага павета. Пасля гэтага атрад адышоў у Пінскі павет[5].
Пасля яго кіраўніком пружанскага атрада стаў Ільдэфонс Хадакоўскі герба «Далэнга» (1815—1880), а сам Фелікс неўзабаве з’ехаў у Царства Польскае Расійскай імперыі. У 1864 годзе як палітычны злачынец пазбаўлены правоў стану, маёмасць канфіскаваная[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.