From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэралізм (фр.: federalismefederalisme, ад лац.: feodusfeodus — дагавор, саюз) — асноўны прынцып федэрацыі, прызнанне палітычным ідэалам федэратыўнай арганізацыі дзяржавы, імкненне або аб'яднаць некалькі асобных дзяржаў у адну федэрацыю, або звярнуць унітарную дзяржаву ў федэратыўную.
Федэралісты — прыхільнікі федэратыўнай арганізацыі або іх дзяржавы, або ўсіх дзяржаў наогул. У першай палове XIX стагоддзя сярод дэмакратаў і радыкалаў было даволі шырока распаўсюджана вераванне ў надыход такога часу, «калі народы, забыўшыся пра спрэчкі, у адзіную сям'ю злучацца»; такое, па словах Пушкіна, было перакананне Міцкевіча, так думалі і многія іншыя; перакананым прыхільнікам гэтай ідэі быў Мадзіні. Аднак у такім агульным выглядзе гэта вераванне не паслужыла да стварэння на яго глебе арганізаванай групы; толькі ў дачыненні да некаторых дзяржаў федэралізм не раз з'яўляўся аб'яднаўчым пачаткам моцных партый[1].
У Еўропе «федэралістамі» («федэраламі») часам называюць тых, хто выступае за агульны федэральны ўрад, з размеркаванымі ўладамі на рэгіянальным, нацыянальным і наднацыянальным узроўнях. Еўрапейскі федэралізм паўстаў у пасляваеннай Еўропе, і адной з найбольш важных ініцыятыў у гэтым кірунку была прамова Уінстана Чэрчыля ў Цюрыху ў 1946 годзе[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.