![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Bundesamt_f%25C3%25BCr_Verfassungsschutz_Logo.svg/langbe-640px-Bundesamt_f%25C3%25BCr_Verfassungsschutz_Logo.svg.png&w=640&q=50)
Федэральная служба абароны канстытуцыі Германіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэральная служба абароны канстытуцыі Германіі (ням. Bundesamt für Verfassungsschutz) — спецслужба ўнутранага прызначэння ў Германіі, якая падпарадкоўваецца міністэрству ўнутраных спраў. У 2005 годзе служба мела 2448 супрацоўнікаў. Бюджэт ў 2005 г. складаў 137 мільёнаў еўра. Ажыццяўляе ў ФРГ контрвыведніцкую дзейнасць.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/Bundesamt_fuer_Verfassungsschutz.jpg/640px-Bundesamt_fuer_Verfassungsschutz.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Bundesamt_f%C3%BCr_Verfassungsschutz_Logo.svg/640px-Bundesamt_f%C3%BCr_Verfassungsschutz_Logo.svg.png)
Асноўная задача — назіранне за арганiзацыямi, пагрозлівымі, з пункту гледжання ўлады, «вольнаму і дэмакратычнаму асноўнаму правапарадку» Германіі. Спецслужба публікуе штогадовыя гадавыя справаздачы. У зоне ўвагі службы знаходзяцца ўльтраправыя, у тым ліку неанацысцкія партыі, ультралевыя, ісламісцкія і іншыя экстрэмісцкія арганізацыі замежных грамадзян, разведкі замежных дзяржаў і саенталогія; да кампетэнцыі службы адносіцца таксама абарона ад сабатажу і прадухіленне доступу да канфідэнцыйнай інфармацыі.
У кастрычніку 2007 года з’яўляліся паведамленні аб тым, што сустаршыня партыі «Левыя» Оскар Лафантэн, магчыма, знаходзіцца пад сакрэтным наглядам спецслужбы.