Фаюмскі аазіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фаюмскі аазіс — аазіс на паўднёвы захад ад Каіра. Цэнтр — горад Фаюм. Аддзелены ад даліны Ніла градой узгоркаў і пяскамі Лівійскай пустыні. Уяўляе сабой тэктанічную ўпадзіну і знаходзіцца на 43 м ніжэй узроўню мора. Назва паходзіць ад старажытнаегіпецкага слова фіём «балота», фіём-нтэ-мерэ «возера, разліў» (Ніла)[1].
Фаюмскі аазіс араб. الفيوم | |
Від Фаюмскага аазіса ў 2008 г. | |
Краіна | Егіпет |
Пустыня | Лівійская пустыня |
Каардынаты | 29°27′13″ пн. ш. 30°34′51″ у. д.HGЯO |
Сярэдняя вышыня | - 43 м |
Памеры аазіса ацэньваюцца ў 1270—1700 км², з іх на 1000 км² вядзецца сельскагаспадарчая дзейнасць. Галоўным чынам вырошчваюцца збожжавыя культуры, бавоўна, інжыр, вінаград, аліва. Развіта вытворчасць ружовага алею з мясцовай сыравіны. Маюцца пашы авечак.
Вузкая даліна Эль-Лахун, якая перасякае ланцуг невысокіх узгоркаў, злучае аазіс з далінай Ніла. Праз Эль-Лахун пракладзены канал Іосіфа (Бар-Юсуф), які спрадвеку арашаў аазіс, ён распадаецца на 12 рукавоў і злучаецца са слабасалёным возерам Біркет-эль-Керун.
У далёкім мінулым аазіс называлі садамі Егіпта і яго памеры ў некалькі разоў перавышалі цяперашнія. У Фаюмскім аазісе фараон Аменемхет III стварыў найстаражытнае гідратэхнічнае збудаванне — Мерыдава возера. Антычныя аўтары лічылі яго адным з цудаў свету; цікавыя апісанні яго — у Герадота, Дыядора, Страбона, Пталамея, Плінія. Зрэшты, да часоў Пталамеяў возера не займала і паловы сваёй першапачатковай плошчы. Неверагодную ўрадлівасць Арсінойскага нома апісвае Страбон.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.