Фасцыёла пячоначная, ці пячоначны смактун, ці пячоначная двухвустка[1] (Fasciola hepatica, Distoma hepaticum[2]) — від паразітычных плоскіх чарвей сямейства фасцыяліды (Fasciolidae) пазатаксанамічнай падгрупы «пячоначных смактуноў (укр.) (бел.», які інфікуе многіх млекакормячых, у тым ліку і чалавека. Гельмінтоз, які выклікае гэты гельмінт, адносіцца да групы фасцыялёзаў. Від распаўсюджаны ва ўсім свеце і мае вялікае значэнне з-за значных страт, што наносяцца авечкагадоўлі і развядзенню буйной рагатай жывёлы.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць