![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/L%25E2%2580%2599Hortus_Deliciarum.jpg/640px-L%25E2%2580%2599Hortus_Deliciarum.jpg&w=640&q=50)
Фартуна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фартуна (лац.: Fortuna) — старажытнарымская багіня лёсу, культ яе - адзін з самых старажытных, запазычаных Рымам культаў італійскага паходжання.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/L%E2%80%99Hortus_Deliciarum.jpg/320px-L%E2%80%99Hortus_Deliciarum.jpg)
У Рыме Фартуна мела асаблівую пашану, значэнне яе ўзрасло, калі заняпала вера ў старажытных багоў. Гэта пра яе пісаў Пліній у I ст. н.э.:
«Ва ўсім свеце, ўсюды ў любы час дня галасы ўсіх заклікаюць і завуць толькі Фартуну, яе адну аспрэчваюць і абвінавачваюць, пра яе адну думаюць, яе адну славяць, яе адну выкрываюць і, лаючы, пакланяюцца ёй»