Факультэт бухгалтарскага ўліку — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Факультэт бухгалтарскага ўліку | |
---|---|
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія | |
Заснаваны | 1966 |
Апісанне
У падрыхтоўцы спецыялістаў улікова-фінансавага профілю прымаюць удзел 6 дактароў навук, прафесараў, 16 кандыдатаў навук, дацэнтаў. У рашэнні ўлікова-аналітычных задач студэнты авалодваюць найноўшымі тэхналогіямі, даведачна-аналітычнымі сістэмамі і спецыялізаванымі праграмнымі прадуктамі па аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку («1С бухгалтэрыя», «Бухстат», «БІЗНЕС-ІНФА», «Бест» і інш.).
Для праходжання вытворчай практыкі студэнты накіроўваюцца на вядучыя прадпрыемствы сістэмы АПК, у фінансавыя органы і банкаўскую сферу. Гэта дае магчымасць выпускнікам зразумець спецыфіку прафесійнай дзейнасці, праверыць сваю канкурэнтаздольнасць на рынку працы і магчымасці будучага працаўладкавання. Студэнты, якія дасканала валодаюць замежнымі мовамі, маюць магчымасць праходжання вытворчай практыкі за мяжой.
Спецыяльнасці
Факультэт бухгалтарскага ўліку на I ступені вышэйшай адукацыі ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасцях «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (кваліфікацыя — эканаміст), «фінансы і крэдыт» (кваліфікацыя — эканаміст) вочнай, завочнай, у тым ліку скарочанай, формаў навучання, на II ступені — па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, статыстыка»[1].
Дэканы
- Лявон Іосіфавіч Сцешыц (1972—1993)[2].
Зноскі
- Сцешыц Лявон Іосіфавіч (1937—2009)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 20 сакавіка 2021.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.