Фа́біян Шэр (ням.: Fabian Schär; нар. 20 снежня 1991) — швейцарскі футбаліст, цэнтральны абаронца англійскага клуба «Ньюкасл Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.
Хуткія факты Фабіян Шэр, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Сваю кар’еру ігрок пачаў у клубе «Віль» з роднага горада. У 2012 годзе Шэр далучыўся да «Базеля», з якім шматкроць здабываў перамогу ў Суперлізе, а таксама атрымаў досвед удзелу ў еўракубках. Такі стан рэчаў зацікавіў скаўтаў нямецкага клуба «Гофенгайма», у якім футбаліст правёў два сезоны. Потым далучыўся да складу іспанскага «Дэпартыва», склаўшы чатырохгадовую ўгоду. Аднак, у першым жа сезоне галісійцы страцілі месца ў эліце паводле вынікаў сезона 2017/18. Ігрок перайшоў да шэрагаў англійскага «Ньюкасл Юнайтэд».
З 2014 года Шэр не прапускаў з нацыяльнай камандай аніводнага буйнога чэмпіянату, як Еўропы ці свету.