ФК Штутгарт
нямецкі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Штутгарт» (ням.: Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893) — спартыўны клуб з Германіі з аднайменнага горада. Пяціразовы чэмпіён Германіі, трохразовы ўладальнік Кубка Германіі.
Штутгарт | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва |
Verein für Bewegungsspiele Stuttgart 1893 e.V. |
|||
Мянушкі | die Schwaben (швабы), die Roten (чырвоныя) | |||
Заснаваны | 9 верасня 1893 | |||
Горад | Штутгарт, Германія | |||
Стадыён |
Мерседэс-Бенц Арэна Умяшчальнасць: 60 469 чалавек |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 16 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Футбольная каманда гуляе свае хатнія гульні на «Мерседэс-Бенц Арэне», размешчанай у спартыўным комплексе Некпарк. Клуб таксама вядомы сваёй таленавітай камандай рэзерву, «Штутгарт II», якая ў цяперашні час гуляе ў трэцяй па значнасці лізе.
«Штутгарт» з’яўляецца клубам-таварыствам, які налічвае 45 636 членаў станам на верасень 2011 года. У дадатак да поспехаў прафесійных, аматарскіх і каманд дзіцяча-юнацкага футбола, спартсмены клуба ў лёгкай атлетыцы таксама перамагалі ў мностве спаборніцтваў. У клубе таксама ёсць секцыі фістбола, хакея, настольнага тэніса і секцыю падрыхтоўкі футбольных суддзяў.