ФК Хал Сіці
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Хал Сіці» (англ.: Hull City Association Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Кінгстан-апан-Хал, Усходні райдынг Ёркшыра. У сезоне 2008/09 клуб упершыню ў сваёй гісторыі выступіў у Прэм’ер-лізе, правёўшы ў вышэйшым дывізіёне два сезоны запар. У сезонах 2013/14 і 2014/15 клуб зноў гуляў у Прэм’ер-лізе, пасля вярнуўся туды ў сезоне 2016/17.
Хал Сіці | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | Hull City Association Football Club | |||
Мянушкі | The Tigers (Тыгры) | |||
Заснаваны | 1904 | |||
Горад | Кінгстан-апан-Хал, Англія | |||
Стадыён |
Кінгстан Кам’юнікейшн Умяшчальнасць: 25 450 |
|||
Уладальнік | Acun Medya[d] | |||
Прэзідэнт | Аджун Ылыджалы[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2021/22 | 19 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Заснаваны ў 1904 годзе «Хал Сіці» меў сваім найвышэйшым дасягненнем толькі 3-е месца ў старым Другім Дывізіёне Футбольнай лігі. Каманда паўтарыла гэта дасягненне ў сезоне 2007/08 гадоў ужо ў Чэмпіянаце Футбольнай лігі, заняўшы 3-е месца пасля перамогі над «Брысталь Сіці» з лікам 1:0 у фінале плэй-оф на «Уэмблі». Найвялікшым кубкавым дасягненнем каманды з’яўляецца паўфінал Кубка Англіі ажно ў 1930 годзе. «Хал Сіці» праводзіць хатнія сустрэчы на стадыёне «КС Стэдыум» ёмістасцю 25 404 чалавекі. Да 2002 года каманда выступала на стадыёне «Бутферы Парк». Традыцыйнымі колерамі клуба з’яўляюцца чорны і бурштынавы. Дызайн футбольных кашуляў звычайна ўтрымлівае палоскі, адгэтуль і мянушка каманды — тыгры. Талісманам клуба з’яўляецца тыгр, які рычыць (англ.: Roary The Tiger).