ФК Саўтгемптан
англійскі футбольны клуб з горада Саўтгемптан / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Саўтгемптан» (англ.: Southampton F.C.) — англійскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Саўтгемптан, графства Хэмпшыр. На «Сейнт-Мары Стэдыум» клуб пераехаў у 2001 годзе. Клуб мае мянушку «святыя», якая паўстала яшчэ ў часы заснавання клуба ў 1885 годзе ў сувязі з яго гісторыяй, гэта значыць каманда была арганізавана царкоўнымі актывістамі і з тых часоў гуляе традыцыйна ў чырвона-белай форме. Клуб мае сталае суперніцтва з «Портсмутам» з-за блізкасці паміж гарадамі. Матчы паміж гэтымі двума супернікамі вядомыя як Дэрбі паўднёвага берага.
Саўтгемптан | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | Southampton Football Club | |||
Мянушкі | Святыя | |||
Заснаваны | 21 лістапада 1885 | |||
Горад | Саўтгемптан, Англія | |||
Стадыён |
Сейнт-Мары Стэдыум Умяшчальнасць: 32 690 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2022/23 | ▼ 20 месца ў Прэм’ер-лізе | |||
Сайт | southamptonfc.com | |||
|
Клуб упершыню атрымаў значны трафей у 1976 годзе, перамогшы ў розыгрышы Кубка Англіі, да гэтага клуб атрымліваў перамогі толькі ў рэгіянальных кубках і чэмпіянатах. Самым значным поспехам у чэмпіянаце Англіі з’яўляецца другое месца ў сезоне 1983/84[1]. «Саўтгемптан» гуляў у Прэм’ер-лізе да сезону 2004/05 (27 сезонаў запар у найвышэйшым дывізіёне), пасля чаго вылецеў у ніжэйшыя лігі. У 2012—2023 гадах «святыя» зноў выступалі ў Прэм’ер-лізе.