ФК Порту
партугальскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Порту» (парт.: Porto) — партугальскі футбольны клуб з горада Порту. 30-разовы чэмпіён Партугаліі, 19-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі і 23-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЕФА (2003), пераможца Лігі Еўропы (2011). Клуб быў заснаваны 28 верасня 1893 года[1][2][3], з’яўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часцяком называюць «цмокамі».
Порту | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Futebol Clube do Porto | |||
Заснаваны | 28 верасня 1893 | |||
Горад | Порту, Партугалія | |||
Стадыён |
Эштадыу ду Драган Умяшчальнасць: 50 033 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прымейра-ліга | |||
2022/23 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Порту» з’яўляецца другім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 67 нацыянальных тытулаў. Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бенфікі». Акрамя таго, клуб мае рэкордную серыю з пяці перамог запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клуб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае і значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клуб мае перамогі ў такіх турнірах, як Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1986/87, Міжкантынентальны кубак 1987, Суперкубак УЕФА 1987, стаўшы такім чынам адным з нешматлікіх клубаў у свеце, якія маюць перамогі трох асноўных міжнародных тытулаў адначасова і адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЕФА 2003, Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2003/2004, Міжкантынентальны кубак 2004, Ліга Еўропы УЕФА 2010/2011.
«Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў Прымейра-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бенфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў з першага дывізіёна партугальскага футбола. Таксама «Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў расфарміраванай G-14, а таксама з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі клубаў.