ФК Джэноа
італьянскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Джэноа» (італ.: Genoa) — італьянскі футбольны клуб з горада Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі і аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны і крыкетны клубы былі заснаваны ў 1893 годзе англічанінамі як брытанскі спартыўны клуб за мяжой, ігракамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя англійскай кароны да 10 красавіка 1897 года, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзян[2]. Футбольная секцыя клуба быў створана ў 1897 годзе Джэймсам Рычардсанам Спэнслі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клубам у сваім родзе ў Італіі[3].
Джэноа | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Genoa Cricket and Football Club SpA | |||
Заснаваны | 1893 | |||
Горад | Генуя, Італія | |||
Стадыён |
Луіджы Ферарыс Умяшчальнасць: 36 599 |
|||
Уладальнік | 777 Partners[d][1] | |||
Прэзідэнт | Альберта Дзангрыла[d][1] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | ▲ 2 месца ў Серыі B | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Падчас сваёй доўгай гісторыі, «Джэноа» перамагала спаборніцтва Серыі A дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ажно ў сезоне 1923/24. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» з’яўляецца чацвёртым найбольш паспяховым італьянскім клубам[4].
Клуб праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Луіджы Ферарыс», які здольны змясціць 36 536 чалавек[5]. Гэтая пляцоўка з’яўляецца хатняй для клуба з 1911 года. З 1946 года стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футбольнага клуба з горада, «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасляваеннай гісторыі праводзіць паміж Серыяй A і Серыяй B.