англійскі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бернлі» (англ.: Burnley Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з аднайменнага горада Бернлі, Ланкашыр. Клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Футбольнай лігі. У дэбютным сезоне каманда заняла 9 месца сярод 12 удзельнікаў. З 1983 года базуецца на стадыёне «Тэф Мур». Мянушка «бардовыя» зачапілася за клубам дзякуючы дамінуючаму колеру хатніх кашуляў каманды. Бардовы колер і сіні былі прыняты ў 1910 годзе ў гонар дамінуючага клуба англійскага футбола таго часу клуба «Астан Віла». Лічылася, што гэтыя колеры здольныя падняць маральныя сілы каманды і натхніць «Бернлі» на новыя поспехі. «Бернлі» двойчы быў чэмпіёнам Англіі ў 1921 і 1960 гадах і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Англіі ў 1914 годзе. У 1961 годзе клуб здолеў дайсці да чвэрцьфіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.
Бернлі | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Burnley Football Club | ||
Мянушкі | The Clarets (Бардовыя) | ||
Заснаваны | 1882 | ||
Горад | Бернлі | ||
Стадыён |
Тэф Мур Умяшчальнасць: 21 800 |
||
Прэзідэнт | Алан Пейс | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||
2022/23 | ▲ 1 месца ў Чэмпіёншыпе | ||
Сайт | burnleyfootballclub.com (англ.) | ||
|
У пачатку сваёй гісторыі «Бернлі» быў адным з лідараў англійскага футбола, стала выступаючы ў вышэйшым дывізіёне, аднак з 1976 па 2009 гады каманда вагалася па ніжэйшых лігах. У 1987 годзе клуб, нават, здолеў пазбегнуць вылету ў Канферэнцыю. У 2009 годзе «Бернлі» здолеў вярнуцца ў вышэйшы дывізіён, аднак у першым жа сезоне вылецеў з яго. Сезон 2014/15 клуб зноў пачаў у Прэм’ер-лізе, заняўшы другі радок у Чэмпіёншыпе пасля «Лестэр Сіці»[1]. Па выніках сезона «Бернлі» ізноў апусціўся ў Чэмпіёншып, аднак на наступны год выйграў яго і ў 2016—2022 гадах гуляў у Прэм’ер-лізе.
Станам на люты 2024 года.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.