![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/MS_A_la_recherche_du_temps_perdu.jpg/640px-MS_A_la_recherche_du_temps_perdu.jpg&w=640&q=50)
У пошуках страчанага часу
From Wikipedia, the free encyclopedia
«У пошуках страчанага часу» (фр.: À la recherche du temps perdu) — квазі-аўтабіяграфічны раман у сямі тамах Марселя Пруста, які лічыцца крытыкамі і навукоўцамі як шэдэўр сусветнай літаратуры[1]. Твор з’яўляецца яго найбольш вядомай працай. У свядомасці чытачоў раман звязаны ў першую чаргу з матывамі ўспамінаў, прычыненых выпадковымі вонкавымі стымуламі, як да прыкладу смак магдаленкі, замочанай у гарбаце.
У пошуках страчанага часу | |
---|---|
À la recherche du temps perdu | |
![]() Фрагмент рукапісу першай часткі | |
Жанр | мадэрнізм |
Аўтар | Марсель Пруст |
Мова арыгінала | французская |
Дата напісання | XX стагоддзе |
Дата першай публікацыі | 1913—1927 |
Выдавецтва | Éditions Grasset[d] і Éditions Gallimard |
Месца публікацыі | Францыя |
Персанажы | Robert de Saint-Loup[d], Tante Léonie[d], Madeleine Episode[d], Albertine Simonet[d], Narrator[d], Bergotte[d] і Françoise[d] |
![]() |
Раман пачаў фарміравацца ў 1909 годзе. Пруст працягваў працаваць на ім да сваёй смерці ад хваробы ўвосень 1922 года. Марсель стварыў структуру твора на ранняй стадыі, але нават пасля гэтага калі скончыў сваю працу, ён працягваў дадаваць новы матэрыял і рэдагаваць адзін том за іншым перад публікацыяй. Апошнія тры з сямі тамоў змяшчаюць хібы і фрагментарныя альбо нешліфаваныя пераходы, выданне гэтых частак было пад кантролем марселевага брата Рабера. Твор быў апублікаваны ў Францыі паміж 1913 і 1927 гадамі.