![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Yifan_Xu_2015_Wimbledon.jpg/640px-Yifan_Xu_2015_Wimbledon.jpg&w=640&q=50)
Уімблданскі турнір
тэнісны турнір Вялікага шлема / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уімблданскі турнір (англ.: Wimbledon Championships) — найстарэйшы і найбольш прэстыжны тэнісны турнір, адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Праводзіцца штогод у чэрвені-ліпені ў мястэчку Уімблдан, Лондан. Працягласць — 2 тыдні, часам больш: у залежнасці ад затрымак гульні, выкліканых дажджом.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Yifan_Xu_2015_Wimbledon.jpg/640px-Yifan_Xu_2015_Wimbledon.jpg)
Адзіны з чатырох турніраў Вялікага шлема, які праводзіцца на травяных кортах. У рамках турніру праводзяцца асобныя першынствы: адзіночныя мужчынскія, адзіночныя жаночыя, парныя мужчынскія, парныя жаночыя, змяшаныя парныя. Юнацкія турніры: адзіночныя мужчынскія, адзіночныя жаночыя, парныя мужчынскія, парныя жаночыя. Дадаткова праводзяцца адмысловыя турніры ва ўзроставых катэгорыях: парныя мужчынскія 35 гадоў і больш, парныя мужчынскія 45 гадоў і больш, парныя жаночыя 35 гадоў і больш.