![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Wostok-Station_core32.jpg/640px-Wostok-Station_core32.jpg&w=640&q=50)
Усход (антарктычная станцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Усход.
Усход (руск.: Восток) — расійская антарктычная станцыя ва Усходняй Антарктыдзе на Зямлі Прынцэсы Елізаветы. Знаходзіцца ў адным з самых суровых месцаў планеты на вышыні 3500 м над узроўнем мора, адначасова на Полюсе холаду і адным з Полюсаў недасяжнасці. Да асноўных лімітуючых фактараў адносяцца тэмпература і амаль нулявая вільготнасць паветра, недахоп кіслароду. Менавіта на станцыі Усход 21 ліпеня 1983 года была зафіксавана самая нізкая на Зямлі тэмпература — −89,2 °C. Назву атрымала ў гонар судна «Усход», якім камандаваў Ф. Ф. Белінсгаузен, — флагмана Расійскай Імператарскай Антарктычнай экспедыцыі. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў — вывучэнне ледавіковага шчыта, падлёднага возера Усход пад ім, а таксама магнітасферы Зямлі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Wostok-Station_core32.jpg/640px-Wostok-Station_core32.jpg)