From Wikipedia, the free encyclopedia
Усходні Берлін (руск.: Восточный Берлин, ням.: Ost-Berlin) — частка горада Берліна, якая пасля Другой сусветнай вайны патрапіла ў савецкі сектар акупацыі. У 1949 Усходні Берлін стаў сталіцай ГДР і афіцыйна зваўся Берлін, сталіца ГДР. На савецкіх картах усходняя частка горада называлася як Дэмакратычны Берлін у процівагу Заходняму Берліну. Заходнія Саюзнікі ніколі не прызналі суверэнітэт Усходняй Германіі ў горадзе і рэгулярна пратэставалі супраць знаходжання ў Берліне Нацыянальнай народнай арміі ГДР.
У склад Усходняга Берліна ўваходзіла 11 акруг:
Цэнтрам сталіцы ГДР была плошча Александэрплац (Alexanderplatz, «Alex»), галоўнай вуліцай — Унтэр-дэн-Ліндэн (ням.: Unter den Linden). На захадзе гэта вуліца ўпіралася ў Брандэнбургскія вароты, за якімі пачынаўся Заходні Берлін, які аб’ядноўваў тры пакінутыя паваенныя зоны акупацыі — амерыканскую, брытанскую і французскую.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.